Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат: Цімашэнка знаходзіцца пад сталым відэаназіраньнем


Юлія Цімашэнка – у сьледчым ізалятары
Юлія Цімашэнка – у сьледчым ізалятары
За экс-прэм’еркаю Ўкраіны Юліяй Цімашэнкай вядзецца кругласуткавае відэаназіраньне — пра гэта паведаміў адвакат Сяргей Уласенка пасьля сёньняшняга наведваньня Цімашэнкі ў харкаўскай калёніі, дзе палітык адбывае пакараньне.

Паводле адваката, у камэры экс-прэм’еркі ўвесь час гарыць сьвятло і таму Цімашэнка ня можа спаць, з мэдычнай дапамогі яна атрымлівае толькі болесуцішальныя ўколы.

Уласенка заявіў, што абарона — у сувязі з убачаным — мае намер зьвярнуцца ў Эўрапейскую камісію па процідзеяньні катаваньням.

У Харкаў прыехала і дачка Цімашэнкі Яўгенія, аднак для сустрэчы з маці ёй спатрэбіцца аформіць неабходныя дакумэнты.

Юлію Цімашэнку ў кастрычніку асудзілі на сем гадоў пазбаўленьня волі — суд прызнаў яе вінаватай у перавышэньні паўнамоцтваў пры падпісаньні газавых кантрактаў з Расеяй у 2009 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG