Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юлію Цімашэнку ў калёніі наведаюць адвакат і дачка


Юлія Цімашэнка ў камэры сьледчага ізалятару

Юлія Цімашэнка ў камэры сьледчага ізалятару

Адвакат Юліі Цімашэнкі Сяргей Уласенка і яе дачка Яўгенія ў аўторак наведаюць экс-прэм’ер-міністра Ўкраіны ў харкаўскай калёніі.

Як паведаміла прэс-служба партыі «Бацькаўшчына», таксама ў аўторак пад мурамі калёніі адбудзецца брыфінг.

Цімашэнку ў кастрычніку засудзілі на сем гадоў пазбаўленьня волі, прызнаўшы вінаватай у перавышэньні паўнамоцтваў пры падпісаньні газавых кантрактаў з Расеяй у 2009 годзе.

30 сьнежня экс-прэм’ерку перавялі ў папраўчую калёнію ў Харкаве.
XS
SM
MD
LG