Лінкі ўнівэрсальнага доступу

7 студзеня прэзэнтуюць "Калядныя песьні" Данчыка


На Каляды паводле старога стылю ў Менску адбудзецца канцэрт з удзелам вядомых беларускіх бардаў. Падчас яго будзе прэзэнтаваны дыск з запісам калядных песень вядомага беларускага сьпевака з Амэрыкі Данчыка.

У Канцэрце возьмуць удзел вядомыя беларускія барды Тацяна Беланогая, Зьміцер Бартосік, Андрэй Хадановіч, Эдуард Акулін, Андрэй Плясанаў, Аляксей Галіч.

У альбом Данчыка (Багдана Андрусышына) ўвайшлі 20 калядных песень, якія ў 80-я гады выходзілі толькі на касэтах. Апрача іх на дыску будуць і жывыя відэазапісы беларуска-амэрыканскага сьпевака, якога называюць «Залаты беларускі голас з Амэрыкі».

Канцэрт адбудзецца 7 студзеня ў Палацы культуры вэтэранау. (Я. Купалы, 21). Пачатак а 19.00.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG