Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістак выпусьцілі, апаратуру прысабечылі


Юлія Дарашкевіч, архіўнае фота
Юлія Дарашкевіч, архіўнае фота

Пасьля 10 гадзінаў затрыманьня з Цэнтральнага РАУС Менску без складаньня пратаколаў выпусьцілі Тацяну Гаўрыльчык і Юлію Дарашкевіч.

Сёньня каля 11-й гадзіны фотакарэспандэнткі былі затрыманыя супрацоўнікамі КДБ падчас асьвятленьня «Аголенай акцыі» ўкраінскага жаночага руху Femen ля будынку Камітэту дзяржбясьпекі.

У размове са Свабодай Юлія Дарашкевіч паведаміла, што першыя дзьве гадзіны іх трымалі ў КДБ, пасьля перавезьлі ў Цэнтральны РАУС, а апошнія дзьве гадзіны яны сядзелі ў «абязьяньніку» разам з бамжамі.

Юлія Дарашкевіч кажа, што ўсе фота- і відэаматэрыялы, зьнятыя падчас акцыі Femen, камітэтчыкі зьнішчылі. Пры гэтым саму апаратуру карэспандэнткам так і не аддалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG