Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстралійскую відэаапэратарку вызвалілі з КДБ


Акцыя кампаніі Femen насупарць беларускага КДБ

Акцыя кампаніі Femen насупарць беларускага КДБ

Грамадзянка Аўстраліі, відэаапэратарка Кіці Грын адпушчаная з КДБ Беларусі.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў аўстралійскай амбасадзе ў Маскве.

Супрацоўнікі дыпляматычнай місіі сказалі, што ведалі пра сытуацыю вакол сваёй грамадзянкі і кантактавалі ў сувязі зь яе затрыманьнем з «рознымі беларускімі ведамствамі».

Ахова Камітэту дзяржбясьпекі затрымала Кіці Грын і некалькі беларускіх журналістаў падчас акцыі жаночага руху FEMEN з Украіны перад будынкам КДБ ў Менску 19 сьнежня.

Лёс затрыманых апэратара газэты «Наша ніва» Тацьцяны Гаўрыльчык і фатографа Юліі Дарашкевіч, якія былі затрыманыя разам з Кіці Грын, па-ранейшаму невядомы.

Актывісткам FEMEN Аляксандры Нямчынавай, Аксане Шачко і Іне Шаўчэнцы ўдалося зьбегчы.
XS
SM
MD
LG