Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых пасьля акцыі Femen журналістак не выпускалі 10 гадзін


Апэратарку «Нашай нівы» Тацяну Гаўрыльчык і незалежную фотажурналістку Юлію Дарашкевіч затрымалі каля 11-й гадзіны ля КДБ.

Іх затрымалі пасьля акцыі, якую актывісты ўкраінскага руху Femen правялі ля цэнтральнага будынку КДБ у Менску.

21:10 З Цэнтральнага РАУС без складаньня пратаколу выпусьцілі Тацяну Гаўрыльчык і Юлію Дарашкевіч. Раней сёньня карэспандэнткі былі затрыманыя супрацоўнікамі КДБ падчас іх працы па асьвятленьні акцыі Femen ля будынку Камітэту дзяржбясьпекі.

18:20 Аўстралійскую відэаапэратарку вызвалілі з КДБ

15:45 Аляксандра Баразенку адпусьцілі зь міліцыі.

«Калі ж мы з Алесем Баразенкам справабавалі высьветліць лёс дзяўчын, да нас падышлі людзі, якія загадалі аддаць ім апаратуру і дакументы і ехаць зь імі, — паведаміў прэсавай службе БАЖ журналіст „Еўрарадыё“ Алесь Пілецкі. — Калі ж міліцыянты пабачылі, што я маю акрэдытацыю замежнага карэспандэнта, то мне аддалі дакументы і адпусьцілі».

Алеся Баразенку на вачах у Пілецкага пасадзілі ў машыну і павезьлі ў Цэнтральны РУУС. Журналіст не адказвае на тэлефанаваньні. Супрацоўнікам мінскага офіса БАЖ, якім удалося зьвязацца з Цэнтральным РУУС каля 13.00, дзяжуны заявіў, што да іх «нікога не прывозілі».

«Мы спэцыяльна загадзя заявілі, што не прыедзем у Менск, каб увесьці ў зман спэцслужбы і міліцыю. Мы ехалі праз Расею, каб трапіць у вашу краіну і правесьці акцыю падтрымкі зь беларускім народам. Нашы актывісткі ехалі і цягніком, і машынай — маршрут быў вельмі складаны. Яны цяпер на волі, але затрыманы наш апэратар Кіці Грын, мы ня можам яе знайсьці», — заявіла Камсамольскай праўдзе кіраўніца Femen Ганна Гуцал.

Аголеныя ўдзельніцы разгарнулі плякаты «Жыве Беларусь!». Дзяўчаты мелі намаляваныя на твары вусы, у адной зь іх на сьпіне быў намаляваны партрэт Лукашэнкі.
XS
SM
MD
LG