Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Плошча-2011. Жывы рэпартаж

абноўлена

Людзей, якія выйшлі ў гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў і падзеяў Плошчы запаліць сьвечкі й выказаць салідарнасьць з палітвязьнямі, жорстка затрымлівалі «байцы ў цывільным».


22:30 Стала вядома, што з Цэнтральнага РАУС выпусьцілі ўсіх затрыманых, акрамя Васіля Парфянкова.

20:50 Віталя Рымашэўскага выпусьцілі з Фрунзенскага РАУС


20:25 Грамадзкі актывіст Андрэй Бандарэнка піша ў «Фэйсбуку», што да Цэнтральнага РУУС прыехала машына «хуткай дапамогі».

20:20 Сьвятар запрасіў удзельнікаў малебну, якіх не пахапалі людзі ў цывільным, у касьцёл Сьвятых Сымона і Алены.

20:15 Наста Лойка ў «Фэйсбуку»: «У Маскоўскі РАУС прывезьлі каля 20 чалавек — дакладаюць зь месца. 2 аўтобусы».

20:10 Наста Палажанка піша ў «Фэйсбуку»: «Званілі затрыманыя, сярод іх і маладафронтаўцы. Сказалі што паводзіў АМАП сябе жорстка: зьбівалі нагамі, вырывалі слухаўку. Паведамілі некаторыя прозьвішчы: Мускі Міхась, Васільеў Раман, Пратасавіцкі Андрэй, Яроменак Уладзь — гэта маладафронтаўцы. Далей Макаеў, Абрамовіч, Чырэйка. Затрымалі іх ля касьцёлу».

19:55 Да Чырвонага касьцёлу прыйшоў кіраўнік амэрыканскай дыпмісіі ў Беларусі Майкл Скэнлан, а таксама Мілана Міхалевіч — жонка экс-кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча, які папрасіў палітычнага прытулку ў Чэхіі. Са слоў Міланы, на плошчы Якуба Коласа насамрэч шмат затрыманых.

19:50 Затрыманы журналіст газэты «Новы час», а таксама грамадзкія актывісты Зьміцер Крымінецкі, Марына Квіцінская, Юлія Хлашчынкова.
Відавочцы паведамляюць, што некалькі чалавек затрыманыя пры спробе запаліць сьвечкі ў раёне плошчы Якуба Коласа. Міліцыянты арыштоўвалі людзей без аніякага папярэджаньня.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:43 0:00
Наўпроставы лінк

Агенты ў цывільным супраць салідарнасьці
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:11 0:00
Наўпроставы лінк

19:45 Да сьценаў Чырвонага касьцёлу падагналі яшчэ два міліцэйскія мікрааўтобусы, працягваюцца затрыманьні людзей, якія сабраліся на малебен.

Ёсьць зьвесткі, што Алена і Мікіта Ліхавіды, а таксама Васіль Парфянкоў дастаўленыя ў РАУС Цэнтральнага раёну Менску.

19:40 Яшчэ блізу дзясятка чалавек заштурханыя ў міліцэйскія аўтобусы каля плошчы Незалежнасьці. Пры гэтым спэцназаўцы груба валаклі людзей па зямлі. Спробы жанчын адбіць малітоўцаў бясплённыя. Міліцыянты таксама забралі ўсе партрэты палітвязьняў.


19:25 На месцы малебну ля Чырвонага касьцёлу ўдзельнікі разгарнулі партрэты палітвязьняў, чуюцца воклічы «Свабоду палітвязьням» і «Жыве Беларусь». На іх адразу напалі людзі ў цывільным, каля дзясятка чалавек зацягнулі ў мікрааўтобусы. Сярод затрыманых — адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў.

На зямлі — зьбіты фотарэпарцёр Віктар Драчоў.
На зямлі — зьбіты фотарэпарцёр Віктар Драчоў.

Затрымліваюць Алеся Макаева
Затрымліваюць Алеся Макаева


19:25 Віталь Рымашэўскі знаходзіцца ў Фрунзенскім РАУС, прыкаваны наручнікамі да лавы

19:20 Каля двух дзясяткаў чалавек паставілі запаленыя сьвечкі ля помніка Арханёла Міхала ля Чырвонага касьцёлу. Стала вядома, што разам зь Мікітам Ліхавідам затрымалі й Васіля Парфянкова.




Фота: Сурапін

19:15 Грамадзкі актывіст Міхаіл Пашкевіч паведаміў праз Фэйсбук, што ўвечары 19 сьнежня ў Менску затрыманы дэмакратычны актывіст Аляксандар Арцыбашаў і яшчэ некалькі ягоных паплечнікаў. Яны зьбіраліся запусьціць у неба над Нямігай кітайскія ліхтарыкі, у такі спосаб адзначыўшы гадавіну разгону Плошчы. Паводле папярэдніх зьвестак, цяпер затрыманыя знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС Менску.

19:10 Красамоўны факт пра пільнасьць праваахоўнікаў. Ля рэстарацыі «Васількі», што насупраць будынку КДБ, начальнік менскай міліцыі Аляксандар Барсукоў асабіста правярае сумкі, пакеты і розныя пакункі ў мінакоў, якія рухаюцца ўздоўж праспэкту Незалежнасьці. Што шукае Барсукоў у гараджанаў — не ўдакладняецца.
19:05 Ля Чырвонага касьцёлу запаленыя першыя сьвечкі ў памяць пра падзеі 19 сьнежня 2010 году. Як перадаюць журналісты Свабоды, каля дзясятка жанчын моляцца за палітвязьняў і перамены ў Беларусі.

19:00 На Кастрычніцкай плошчы недалёка ад навагодняй ёлкі затрыманы Мікіта Ліхавід — асуджаны і пасьля памілаваны ўдзельнік мінулагодняй Плошчы. Яго заштурхнулі ў сіні мікрааўтобус без апазнавальных знакаў і адвезьлі ў невядомым кірунку.

Паводле праваабаронцаў «Плятформы», Алена Ліхавід таксама затрымалі, і пры затрыманьні білі па галаве.

18:50 Ад сярэдзіны дня працягваецца аблога кватэры старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі. Пад вокнамі дзяжураць 7-8 супрацоўнікаў спэцслужбаў у цывільным, якія раз-пораз выходзяць з машыны і заходзяць у пад’езд дому. Як толькі што напісаў спадар Лябедзька ў «Фэйсбуку», пад вечар нарэшце пачалі гадзіць — нечым заклеілі вочка дзьвярэй. «Значыць, бяз масак пайшлі ў народ», — жартуе лідэр АГП.

18:20 Карэспандэнты Свабоды паведамляюць, што каля музэя Вялікай айчыннай вайны і за Палацам Рэспублікі на Кастрычніцкай плошчы стаяць больш за паўтара дзясятка аўтобусаў і машынаў са спэцназам і ўнутранымі войскамі, а таксама чатыры аўтазакі МАЗ. Абапал плошчы — вялікая колькасьць пераапранутых супрацоўнікаў спэцслужбаў, узмоцненыя міліцэйскія патрулі, вядзецца пільны дагляд пасажыраў у мэтро.

На плошчы Незалежнасьці істотна меней міліцэйскай спэцтэхнікі, чым на Кастрычніцкай плошчы. Аднак, як перадаюць карэспандэнты Свабоды, вельмі ўзмоцненыя патрулі. Тут ужо сабралася практычна ўсё міліцэйскае начальства гораду, камандзіры палка спэцназу, паўсюль купкамі па два-тры чалавекі стаяць «ціхары» ў цывільным. На пад’ездах да плошчы стаіць пяць міліцэйскіх аўтобусаў.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:58 0:00
Наўпроставы лінк

18:10 Гомель. Гомельская рэгіянальная арганізацыя руху «За свабоду» нагадала абанэнтам мабільнай сувязі пра гадавіну масавай акцыі пратэсту ў Менску на плошчы Незалежнасьці. Тысячы ўладальнікаў мабільных тэлефонаў атрымалі паведамленьні: «Роўна год таму Лукашэнка насьмяяўся над Беларусьсю».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG