Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рымашэўскі знаходзіцца ў Фрунзенскім РАУС, прыкаваны наручнікамі да лавы


Віталь Рымашэўскі

Віталь Рымашэўскі

Сустаршыня БХД, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Віталь Рымашэўскі знаходзіцца ў Фрунзенскім РАУС, прыкаваны наручнікамі да лавы.

Пра гэта спадар Рымашэўскі паведаміў адказнаму сакратару БХД Дзянісу Садоўскаму, здолеўшы яшчэ раз патэлефанаваць з пастарунку. Ён сказаў, што знаходзіцца ў аддзеле крымінальнага вышуку, але зь ім ніхто не размаўляе і нічога не тлумачыць. Віталь паведаміў таксама, што пасьля затрыманьня жонка скінула яму СМС, што ў іх кватэру ламіліся міліцыянты.

Віталя Рымашэўскага на выхадзе з дому сёньня затрымалі чатыры чалавекі ў цывільным, якія зацягнулі яго ў сіні мікрааўтобус. Ён таксама пасьпеў паведаміць, што яго падвезьлі да Фрунзенскага РАУС і доўга трымалі ў аўтобусе.

Прычыны затрыманьня Рымашэўскага невядомыя. Хутчэй за ўсё, гэта зьвязана з гадавінай прэзыдэнцкіх выбараў і меркаванай акцыяй пратэсту.
XS
SM
MD
LG