Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У адміністрацыі не прынялі зварот да Лукашэнкі


Тацяна Гацура
Тацяна Гацура
Шматдзетная маці Тацяна Гацура накіравала кіраўніку краіны свой зварот, у якім папрасіла памяняць сьмяротнае пакараньне Дзьмітрыю Канавалаву і Ўладу Кавалёву на пажыцьцёвае зьняволеньне.

У звароце Тацяна адзначае, што галоўнай ўмовай, пры якой жанчыны ахвотна нараджаюць дзяцей, «зьяўляецца бясьпека і давер да дзяржавы. Дзеці нараджаюцца ня толькі тады, калі няма выбухаў, але і калі ня чутна асобных выстралаў». Тацяна просіць Лукашэнку «спыніць забойства — усё роўна чыімі рукамі, тэрарыстаў ці ад імя Рэспублікі Беларусь».

Каб перадаць зварот Аляксандру Лукашэнку Тацяна Гацура наладзіла пэрформанс. Разам зь дзесяцігадовым і дзевяцігадовым сынамі яна накіравалася з плякатам «Спадар прэзыдэнт, у мяне чацьвёра дзяцей, хто гарантуе ім права на жыцьцё?» да будынку прэзыдэнцкай адміністрацыі. Яна распавяла, што ішла з плякатам ад праваслаўнай царквы на Нямізе, але на падыходах да будынку адміністрацыі вымушана была яго схаваць.

«За намі ўжо ішлі два чалавекі ў цывільным. І я баялася, бо сама цяжарная, і была зь дзецьмі. Мы спачатку прайшлі ў пад’езд, дзе была скрыня для зваротаў. Але адсюль нас накіравалі ў грамадзкую прыёмную, дзе з намі сустрэўся Ігар Ламаносаў. Спачатку ён прачытаў мой зварот, а потым сказаў, што ня можа яго прыняць і зарэгістраваць, бо з дакумэнтаў у мяне было пасьведчаньне кіроўцы і копія пашпарту. Маўляў, па іх правілах, ён ня можа мяне прыняць бяс пашпарту. Ён сказаў, што гэтыя правілы для ўнутранага карыстаньня і ня даў іх разглядаць.Таксама яны адмовіліся даць мне кнігу скаргаў. Таму аказалася, што бяз пашпарту, я магу даслаць свой зварот праз пошту. Мы пайшлі на пошту і накіравалі яго заказным лістом».

30 лістапада першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Беларусі Аляксандар Федарцоў прыгаварыў Зьмітра Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва да сьмяротнага пакараньня. Праваабаронцы і грамадзкія дзеячы, міжнародная супольнасьць ўжо асудзілі такі жорсткі вырак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG