Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Жырыноўскі: Канавалаў і Кавалёў насамрэч ні ў чым не вінаватыя


Уладзімер Жырыноўскі

Уладзімер Жырыноўскі

Лідэр ЛДПР Уладзімер Жырыноўскі ня верыць, што Дзьмітрый Канавалаў і Ўлад Кавалёў зьдзейсьнілі тэракт у менскім мэтро.

«15 чалавек загінула. Асабіста я ня веру, што яны зьдзейсьнілі такія дзеяньні. Навошта рускім хлопцам рабіць тэракт супраць сваіх? Я не бачу ў гэтым сэнсу», — сказаў Жырыноўскі на прэс-канфэрэнцыі ў Маскве, перадае Інтэрфакс.

Палітык адзначыў, што ў Расеі сьмяротнае пакараньне адменена даўно:

«Мы таму і прыбралі сьмяротнае пакараньне. Расстралялі б, а ён не
вінаваты».
XS
SM
MD
LG