Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рух за свабоду» на Берасьцейшчыне не зарэгістравалі


Зьміцер Трацяк

Зьміцер Трацяк

Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму адмовіла ў рэгістрацыі рэгіянальнай структуры «Руху за свабоду».

Як паведаміў каардынатар «Руху за свабоду» па Берасьцейшчыне Зьміцер Трацяк, у лісьце за подпісам кіраўніка абласнога ўпраўленьня юстыцыі Сяргея Каліноўскага паведамляецца, што дакумэнты былі пададзеныя зь недакладнасьцямі. У прыватнасьці, заява аб рэгістрацыі, сьпісы сябраў рады ўпраўленьне юстыцыі палічыла складзенымі няправільна. Акрамя таго, Зьмітру Трацяку паведамілі, што грошы на рэгістрацыю былі пералічаныя не на той рахунак.

Аднак спадар Трацяк не пагаджаецца з такімі падставамі адмовы ў рэгістрацыі:

«На маю думку, прычыны адмовы ў рэгістрацыі фармальныя, тыя памылкі ў дакумэнтах можна было выправіць у ходзе разгляду ў галоўным упраўленьні юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму. Тыя заўвагі тычацца менавіта афармленьня дакумэнтаў. А прэтэнзія наконт рахунку, на які былі пералічаныя грошы за рэгістрацыю структуры, увогуле я лічу неправамоцнымі. Бо на сайце ўпраўлення юстыцыі быў менавіта той рахунак, на які я зрабіў аплату».

Грамадзкі дзяяч кажа, што падчас найбліжэйшага паседжаньня рады «Руху за свабоду» будзе вырашацца, якія захады рабіць у сувязі з адмовай у рэгістрацыі.

Раней з падобных прычынаў не былі зарэгістраваныя рэгіянальныя структуры «Руху за свабоду» ў Менску і Магілёве.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG