Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Няўрадавыя агранізацыі зьвярнуліся ў Канстытуцыйны суд


26 няўрадавых арганізацый зьвярнуліся ў Канстытуцыйны суд з заклікам не дапусьціць парушэньня канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзянаў у сувязі са зьменамі ў Крымінальны кодэкс і закон «Аб грамадзкіх аб’яднаньнях», а таксама ў закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь».

Заяўнікі заклікаюць прызнаць неадпаведнымі Канстытуцыі зьмены ў заканадаўчыя акты. Яны падкрэсьліваюць, што зьмены ў заканадаўстве супярэчаць нормам Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе, а таксама нормам Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах у частцы свабоды сходаў і свабоды асацыяцый. Зварот у Канстытуцыйны суд падпісалі такія арганізацыі як Беларускі хэльсынскі камітэт, Цэнтар прававой трансфармацыі, Рух «За свабоду», Грамадскае аб’яднаньне «Экадом» і іншыя няўрадавыя арганізацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG