Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За патрабаваньне публічнага дэкляраваньня даходаў чыноўнікаў — дзьве гадзіны ў пастарунку


Дзьве гадзіны прабылі ва ўправе ўнутраных спраў Бабруйску валянтэрка грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Валянціна Глухава й актывістка «Гавары праўду» Вольга Піманава.

Каля 15 гадзіны Глухаву затрымалі на вуліцы 50 гадоў ВЛКСМ. Яна зьбірала подпісы мясцовых жыхароў пад зваротам да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, каб тыя прынялі закон аб публічным дэкляраваньні сваіх даходаў, а таксама даходаў дзяржаўных службоўцаў і іхніх сем’яў.

Вольга Піманава сама прыехала ў міліцыю, каб дапамагчы валянтэрцы выбавіцца ад непрыемнасьцяў, зьвязных з затрыманьнем.

Піманава: «Нас дапытваў супрацоўнік управы Андрэй Малахаў. Ён крычаў на нас, як на „ворагаў народу“. Вінаваціў, што мы парушылі закон. Нам удалося стэлефанавацца з праваабаронцамі, якія патлумачылі, што нам рабіць. Малахаў патрабаваў, каб Глухава пісала тлумачальную, праваабаронцы ж параілі не рабіць гэтага. Як яны нам і раілі, мы запатрабавалі скласьці пратакол затрыманьня. Нечакана для нас Малахаў палагаднеў. Спраўдзіў нашыя пашпартныя дадзеныя й адпусьціў. Падпісныя лісты мы яму не аддалі. Напісалі скаргу на хамскія паводзіны міліцыянта».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG