Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марылюіза Бэк: «Ніякага чэмпіянату сьвету па хакеі ў Беларусі!»


Марылюіза Бэк

Марылюіза Бэк

З гэткімі словамі дэпутатка Бундэстагу Марылюіза Бэк зьвярнулася да Міжнароднай фэдэрацыі па хакеі з шайбай(IIHF). Падставай для заявы сталі апошнія зьмены ў беларускім заканадаўстве, «мэта якіх — падаўленьне грамадзянскай супольнасьці і апазыцыі».

«Прынятыя кішэнным парлямэнтам у рэжыме сакрэтнасьці папраўкі аб палітычных партыях і грамадзкіх аб’яднаньнях, а таксама прапанаваныя папраўкі аб КДБ нарэшце паказваюць сапраўдны твар дыктатара Лукашэнкі, — гаворыцца ў заяве. — У Беларусі і дагэтуль меўся перасьлед пратэстаў грамадзкасьці ды аказваўся ціск на грамадзянскую супольнасьць, у КДБ ужывалі катаваньні супраць дысыдэнтаў, а ў краіне зьнікалі апанэнты рэжыму. Цяпер жа парушэньні дэмакратыі і правоў чалавека легітымізаваныя.

Беларусь, такім чынам, разьвіталася зь міжнароднай супольнасьцю. Дыктатар Лукашэнка даў зразумець, наколькі ён у часы сур’ёзнага эканамічнага крызісу баіцца магчымых пратэстаў насельніцтва.

Краіна, якая адкрыта топча нагамі дэмакратыю і правы чалавека, ня можа быць гаспадыняй чэмпіянату сьвету па хакеі ў 2014 годзе. Мы заклікаем Міжнародную фэдэрацыю хакею, каб гэтае ўсясьветнае першынства не праходзіла ў Беларусі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG