Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Палецкіс: Эўропа працягне кантакты з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі


Юстас Палецкіс, дэпутат Эўрапарлямэнту

Юстас Палецкіс, дэпутат Эўрапарлямэнту

Дэпутат Эўрапарлямэнту і член дэлегацыі Эўрапарлямэнту ў справах Беларусі Юстас Палацкіс нэгатыўна ацаніў плянаванае заканадаўчае пашырэньне паўнамоцтваў КДБ.

Юстас Палецкіс заявіў карэспандэнту Радыё Свабода, што нэгатыўна ацэньвае апошнія захады, накіраваныя супраць недзяржаўных грамадзкіх арганізацыяў у Беларусі і пашырэньне паўнамоцтваў КДБ. Ён сказаў, што гэтая сытуацыя будзе прадметам абмеркаваньня дэпутатаў Эўрапарлямэнту. Пры гэтым, ён верыць, што, адначасна, будуць працягнутыя кантакты з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці Беларусі, у тым ліку і ў візавай палітыцы што да дзеячоў культуры, бізнэсоўцаў і моладзі.

Разам з тым, Палецкіс выказаў сумнеў у мэтазгоднасьці эканамічных санкцыяў супраць афіцыйнага Менску, паколькі, на яго думку, гэта можа прывесьці да большага ўплыву Расеі на Беларусь.
XS
SM
MD
LG