Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прасіў Януковіча накіраваць разумнага пасла

  • БелаПАН

Беларусь чакае ад новага пасла Ўкраіны Віктара Ціханава "пасьлядоўнай і сыстэмнай працы па выбудоўваньні сапраўды партнэрскіх адносінаў" ва ўсіх сфэрах беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва. Пра гэта заявіў АляксандарЛукашэнка, прымаючы 20 даверчыя граматы ў новага пасла Украіны.

"З Украінай, нашым блізкім суседам і братнім народам, нас аб'ядноўвае ня толькі агульная шматвяковая гісторыя, але і шчыра дружалюбныя, добрасуседзкія адносіны", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА. На яго думку, падобныя геапалітычныя ўмовы, у якіх знаходзяцца Беларусь і Ўкраіна, а таксама агульныя выклікі і пагрозы, што стаяць перад краінамі, ствараюць аб'ектыўныя перадумовы для больш цеснага і давернага двухбаковага ўзаемадзеяньня.

"Не ўтойваю, што я прасіў Віктара Януковіча накіраваць нам разумнага, вопытнага, дасьведчанага чалавека, каб узьняць наша супрацоўніцтва на больш высокі ўзровень і сьцерці нейкія шурпатасьці ў нашых адносінах", — паведаміў Лукашэнка. Ён перакананы ў тым, што найбліжэйшым часам Беларусь наладзіць дыялёг з Украінай "на самым высокім узроўні".

Як паведамлялася раней, былы віцэ-прэм'ер украінскага ўраду Віктар Ціханаў быў прызначаны паслом Украіны ў Беларусі згодна з указам прэзыдэнта Віктара Януковіча ад 22 жніўня. З 2006 года 62-гадовы Ціханаў зьяўляецца сябрам Партыі рэгіёнаў, якую ўзначальвае Януковіч.

Раман Бясьсьмертны

На пасадзе пасла ў Беларусі Ціханаў зьмяніў 45-гадовага Рамана Бясьсьмертнага, які ўзначаліў дыпмісію ў Менску на падставе ўказа Віктара Юшчанкі 24 лютага 2010 года, за суткі да інаўгурацыі Януковіча. 3 чэрвеня гэтага года Бясьсмертны, які ня раз рэзка выказваўся адносна палітыкі афіцыйнага Менска, быў вызвалены ад пасады дзейным кіраўніком украінскай дзяржавы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG