Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Экс-пасол Украіны: трэба адстойваць эўрапейскія каштоўнасьці ў Беларусі


Экс-пасол Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны заявіў, што Ўкраіна не павінна весьці сябе “нібыта страўс” у пытаньні выкананьня правоў чалавека ў Беларусі.

“Для ўсясьветнай супольнасьці відавочна: калі вы не жадаеце адстойваць эўрапейскія каштоўнасьці ў Беларусі – значыць, вы самі гатовыя іх парушаць. І ніякія эканамічныя выгады недапушчальна абменьваць на гэтыя каштоўнасьці, – цытуе Бясьсьмертнага агенцтва УНІАН. – Дарэчы, я не ўяўляю, як мог бы Віктар Януковіч стаць прэзыдэнтам, калі б ягоны папярэднік Віктар Юшчанка дзейнічаў у дачыненьні да апанэнтаў гэтак, як дзейнічае прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка”, – сказаў экс-амбасадар.

3 чэрвеня прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч сваім указам вызваліў Рамана Бясьсьмертнага ад абавязкаў амбасадара ў Рэспубліцы Беларусь. Некалькімі днямі раней Бясьсьмертны выказаў рэзкую крытыку ў дачыненьні да афіцыйнага Менску.

Бясьсьмертны быў прызначаны амбасадарам у Беларусі папярэднім украінскім прэзыдэнтам Віктарам Юшчанкам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG