Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У судзе Кастрычніцкага раёну Менску працягваецца разгляд крымінальнай справы супраць распаўсюдніка беларускамоўных кніг Алеся Яўдахі.

Яго вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці за тое, што дапамагаў людзям набываць беларускія кнігі. Выдаўцы і распаўсюднікі кніг выказваюць занепакоенасьць з нагоды гэтага судовага працэсу і зазначаюць, што беларускамоўны друк і без таго пастаўлены на мяжу выжываньня.

На судовым працэсе над Алесем Яўдахам павінны былі заслуханы 230 сьведак заяўленых пракурорам.

Алесь Яўдаха дасылаў праз пошту кнігі вядомых беларускіх аўтараў: Васіля Быкава, Уладзімера Арлова, Міколы Ермаловіча, Рыгора Барадуліна і многіх іншых, якія людзі не маглі набыць у дзяржаўных крамах. Пракуратура ў гэтым угледзела незаконнае прадпрымальніцтва і зьвярнулася ў суд. Паводле выстаўленага абвінавачаньня Алесю Яўдаху пагражае да трох гадоў турмы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG