Лінкі ўнівэрсальнага доступу

18 ліпеня ў Наваполацкім гарадзкім судзе будзе разглядацца справа сябра аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Міколы Чарткова. Яго вінавацяць у распаўсюдзе незалежнай прэсы.

Яго затрымалі 10 ліпеня, завезьлі ў пастарунак. Мікалай Чарткоў распавёў Радыё Свабода:

"Я ішоў у краму, мяне затрымалі і адвезьлі ў міліцыю. Потым мяне павезьлі ў суд, які мяне аштрафаваў на 70 тысяч рублёў за тое, што я нібыта лаяўся ля дзьвярэй пастарунку. А потым на мяне склалі новы пратакол, дзе мяне вінавацяць у распаўсюдзе незалежнай прэсы. Нібыта я распаўсюдзіў каля 299 газэт. Але я гэтага не рабіў. Спачатку суд прызначылі на 12 ліпеня, а потым перанесьлі на 18 ліпеня, бо шукалі нейкіх сьведак".
XS
SM
MD
LG