Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скаргу БНФ разгледзяць зноў праз тыдзень


Сядзіба БНФ у Менску

Сядзіба БНФ у Менску

Вышэйшы гаспадарчы суд Менску сёньня правёў паседжаньне па разглядзе касацыйнай скаргі Партыі БНФ і грамадзкага аб’яднаньня БНФ на рашэньне суду аб вызваленьні імі офісу на праспэкце Машэрава.

На суд зьявілася прадстаўніца ЖРЭА Савецкага раёну сталіцы, якому належаць правы на гэты будынак. БНФ ня быў прадстаўлены нікім — ніхто з тых асобаў, на каго аформленыя адпаведныя дакумэнты для суду, з розных прычынаў сёньня ня мог прысутнічаць у судовай залі. Таму кіраўніцтва БНФ зьвярнулася ў суд з просьбаю перанесьці паседжаньне. Прадстаўніца ЖРЭА не настойвала на разглядзе пытаньня ў аднабаковым парадку.

У выніку суд вырашыў вярнуцца да гэтай справы ў аўторак, 21 чэрвеня.

У памяшканьні на праспэкце Машэрава, 8 (раней вуліца Варвашэні, 8), якое часта называюць «сядзібай БНФ», з 1992 году знаходзіцца цэнтральны офіс партыі. Напрыканцы мінулага году з ЖРЭА Савецкага раёну ў БНФ паведамілі, што памяшканьне трэба вызваліць. Паколькі БНФ адмовіўся гэта зрабіць, ЖРЭА зьвярнулася ў суд і пакуль выйграе працэсы.
XS
SM
MD
LG