Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі «КАМАЗ», які сумесна з «Растэхналёгіямі» вядзе перамовы па ўваходжаньні ў склад акцыянэраў Менскага аўтамабільнага заводу (МАЗ), разьлічвае да канца году правесьці ацэнку актываў МАЗа і прыняць рашэньне па зьдзелцы.

Пра гэта паведаміў генэральны дырэктар «КАМАЗу» Сяргей Кагогін, якога цытуе «Інтэрфакс».

Прапановы наконт аб’яднаньня МАЗа і КАМАЗа былі накіраваныя беларускаму кіраўніцтву сёлета ў лютым. У траўні адбылося першае пасяджэньне рабочай групы па аб’яднаньні дзьвюх кампаній.

Намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандар Гур’янаў сёньня заявіў, што праца беларускага МАЗа і расейскага КАМАЗа ў адзіным холдынгу будзе выгаднай для гэтых кампаній:

«З улікам таго, што мы працуем у Мытным саюзе, стварэньне холдынгу будзе на карысьць».

Ён растлумачыў, што прадпрыемствы ня створаць адзін аднаму канкурэнцыі на рынку Мытнага саюзу, паколькі будуць мець узгодненую тактыку абароны гэтага рынку і прасоўваньня сваёй прадукцыі на зьнешнія рынкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG