Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікіта Ліхавід: «Мама, мы ж разумеем, да чаго нас рыхтуюць»


Мікіта Ліхавід
Мікіта Ліхавід
Абвінавачаны ў справе 19 сьнежня Мікіта Ліхавід атрымаў спатканьне з маці. Дар’я Корсак паскардзілася ў пракуратуру на катаваньні яе мужа Алеся Атрошчанкава ў КДБ. Аляксандра Фядуту зноў дапыталі.

4 сакавіка ў турме на вуліцы Валадарскага ўпершыню з 19 сьнежня Алена Ліхавід убачыла свайго 20-гадсына Мікіту

Спатканьне на «Валадарцы» — гэта размова па тэлефоне праз шкляную сьцяну, распавяла маці вязьня. «Размова доўжылася ўсяго гадзіну і пасьля толькі я зразумела, як шмат не пасьпела паведаміць сыну і спытаць у яго», — скардзіцца Алена Ліхавід.

«Падаецца, ён схуднеў вельмі, але ён кажа што не. Сінія кругі пад вачыма… Першыя тры хвіліны мы ўвогуле нічога не казалі, моўчкі глядзелі адзін на аднаго… Я, канечне, расплакалася. І па ім было бачна, што ён стрымліваў сьлёзы. Потым разгаварыліся. Прасіў перадаць усім велізарнае прывітаньне і падзяку за тое, што яго падтрымліваюць. Расказаў, што ў ягонай справе тры тамы і, чамусьці, у трэцім томе, які яму нядаўна прыносілі знаёміцца, адны пацярпелыя міліцыянты. На што ён сказаў, што не разумее, якое дачыненьне да яго маюць гэтыя пацярпелыя міліцыянты. Казаў, што ўсе іх паказаньні аднолькавыя, як пад капірку. Толькі розныя прозьвішчы і розны час.
Адзін сукамэрнік яму паведаміў, што перад выбарамі, 18 сьнежня, адмыслова вызвалілі цэлы корпус.

Яшчэ казаў, што сукамэрнікі ставяцца да яго нармальна. У іх маленькая камэра — на 4 ложкі 6 чалавек. Расказаў, што ня вельмі прыемна было, калі перавозілі з ізалятара на Акрэсьціна ў Жодзінскі ізалятар. Столькі чалавек напхалі ў аўтазак, што стаяць не маглі. І яшчэ, што ў Жодзіна іх чакалі і рыхтаваліся, што будуць арыштаваныя. Гэта адзін сукамэрнік яму паведаміў, што перад выбарамі, 18 сьнежня, адмыслова вызвалілі цэлы корпус: вязьняў зь яго „ўтрамбавалі“ ў камэры другога корпусу. Яшчэ Мікіта сказаў, што ў справе няма сьведак супраць яго, але ён добра разумее, «дзеля чаго такіх, як ён, рыхтуюць», — кажа Алена Ліхавід, маці 20-гадовага палітвязьня.

Дар’я Корсак, жонка асуджанага на 4 гады зьняволеньня Алеся Атрошчанкава, сёньня падала скаргу ў пракуратуру. Яна просіць праверыць словы свайго мужа, які паведаміў ёй, што, як і Алесь Міхалевіч, падвяргаўся катаваньням у СІЗА КДБ. А менавіта, што яму начаплялі кайданкі і рабілі «расьцяжку», прымушалі распранацца і рабіць на холадзе фізычныя практыкаваньні. Дарэчы, у КДБ ужо заявілі, што зьвесткі пра катаваньні, якія распаўсюдзіў Алесь Міхалевіч, паклёпніцкія.

4 сакавіка адбыўся допыт актывіста штабу Някляева Аляксандра Фядуты. Гэта ня першы допыт палітоляга. Дадзеных пра тое, што справу Фядуты хутка завершаць, няма, паведаміла жонка вязьня Марына:

«Ніякіх падрабязнасьцяў няма. У допыце браў удзел новы адвакат, якога я наняла на час, пакуль той адвакат хварэе. Але нічога новага няма, усё па-ранейшаму. Адзінае, што залячылі яму там два зубы. Глядзіш, пакуль сядзіць, хоць зубы вылечыць…»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG