Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: мы з задавальненьнем успрымаем выбачэньні кіраўніцтва ААН


Андрэй Савіных
Андрэй Савіных
Прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных пракамэнтаваў тое, што ААН выбачылася перад Беларусьсю і адклікала закіды на адрас Беларусі адносна падазраваных паставак трох баявых верталётаў у Кот-д'Івуар для сілаў фактычнага кіраўніка гэтай краіны Ларана Гбагбо.

2 сакавіка намесьнік Генэральнага сакратара ААН па міратворчых апэрацыях Ален Леруа ўзяў на сябе адказнасьць за ўчыненую памылку і выбачыўся перад прадстаўніком Беларусі ў ААН Зінаідай Калантай.

Андрэй Савіных заявіў: "Мы з задавальненьнем успрымаем выбачэньні кіраўніцтва ААН, якія былі накіраваныя на адрас беларускага боку афіцыйнай нотай, а таксама агучаныя ўчора падчас брыфінгу намесьніка Генэральнага сакратара ААН.

Мы гатовыя разглядаць ілжывыя абвінавачаньні, якія зьявіліся на адрас Рэспублікі Беларусь аб парушэньні санкцый Рады бясьпекі, як выпадковую і ненаўмысную памылку.

Мы таксама разьлічваем на поўнае выключэньне такіх памылак у будучыні. Рэспубліка Беларусь разглядае Раду бясьпекі ААН у якасьці ключавога элемэнту глябальнай сыстэмы міжнароднай бясьпекі. Мы гатовыя рабіць усё, што ад нас залежыць, для ўмацаваньня ролі гэтага органа Аб'яднаных Нацый і безумоўнага выкананьня ўсіх яго рашэньняў".

МЗС Беларусі апублікаваў тэкст ноты ААН на сваім сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG