Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея паставіць ракеты Сырыі


Расея не адмаўляецца ад рэалізацыі кантракту на пастаўку супрацькарабельных ракет "Яхант" у Сырыю. Пра гэта паведаміў журналістам у суботу ва Ўладзівастоку міністар абароны Расеі Анатолій Сердзюкоў. Кантракт быў падпісаны ў 2007 годзе. Супраць таго, каб на ўзбраеньні Дамаску зьявіліся звышгукавыя ракеты, якія здольныя патапляць караблі ворага на дыстанцыі да 300 кілямэтраў, выступаюць Ізраіль і ЗША.

Ізраільскія ўлады сьцьвярджаюць, што зброя можа патрапіць у рукі тэрарыстаў. У Маскве гэтага не баяцца.
XS
SM
MD
LG