Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У гарадзкіх крамах гародніны ў адны рукі прадаюць ад двух да пяці кіляграмаў. Каб набыць бульбы больш, пакупнікі мусяць станавіцца ў чаргу па некалькі разоў.

Як сьцьвярджаюць у Таварыстве спажыўцоў, адмысловых рашэньняў пра абмежаваньні на продаж у Магілёве не прымалася.

Самі прадаўцы апраўдваюць сытуацыю малымі пастаўкамі гародніны з аграгандлёвых фірмаў. Супрацоўнік адной зь іх паведаміў, што дэфіцыт на бульбу выкліканы ажыятажам насельніцтва з прычыны павышэньня цэнаў на крупы. Як ён заявіў, закупная цана бульбы ў іх фірме — тысяча чатырыста рублёў за кіляграм.

У крамах жа яе цана ад трох тысяч за кілё. У некаторых харчовых крамах бульбы няма наагул. У прыватнай гутарцы прадаўцы прызналі, што апошні раз бульба ў іх была ў продажы польская. Яе цана — 3600 рублёў за кіляграм.

Некаторыя гуртавыя пастаўшчыкі бульбы прывозяць яе з Расеі, а ў дакумэнтах пазначаюць, што яна беларуская.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG