Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Пётар Пракаповіч падчас дакладу Аляксандру Лукашэнку фактычна даў зразумець, што Беларусь ня будзе кіравацца рэкамэндацыямі Міжнароднага валютнага фонду.

22 лютага пастаянны прадстаўнік МВФ у Беларусі Натальля Калядзіна прапанавала беларускім уладам зрабіць больш жорсткай грашова-крэдытную палітыку і дэвальваваць нацыянальную валюту.

У адказ на гэта Пётр Пракаповіч у размове з Лукашэнкам паведаміў, што банкаўская сыстэма краіны працуе бяз збояў і ўносіць якія б там ні было карэктывы ў яе функцыянаваньне, у тым ліку праводзіць дэвальвацыю рубля, бліжэйшым часам нямэтазгодна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG