Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гары Паганяйла: Пазбаўленьне адвакацкай ліцэнзіі – адлучэньне ад прафэсіі


Госьць “Начной Свабоды” – юрыст, праваабаронца Гары Паганяйла.

Тэмы гутаркі – былыя адвакаты Ірыны Халіп пазбаўленыя ліцэнзій, Міністэрства юстыцыі прыняло рашэньне увесьці новыя патрабаваньні да кандыдатаў на атрыманьне адвакацкай ліцэнзіі, ці застануцца ў палітвязьняў адвакаты?

Соўсь: Ці згодныя вы з афіцыйным тлумачэньнем Міністэрства юстыцыі, што адвакатаў Тоўсціка і Гараеву пазбавілі адвакацкіх ліцэнзій за тое, што яны не аказалі юрыдычнай дапамогі Ірыне Халіп?

Паганяйла: Наколькі мне вядомыя канкрэтныя факты, зьвязныя х аказаньнем юрыдычнай дапамогі адвакатамі Ірыне Халіп, там далёка неадназначна ўсё. І сама працэдура пазбаўленыя ліцэнзій адвакатаў Тоўсціка і Гараевай неправамоцная. Нават калі б былі нейкія адступленьні ад нормаў прафэсійнай этыкі, калі былі абставіны, што прымусілі адваката адмовіцца ад вядзеньня абароны, што заслугоўваюць увагі, як, напрыклад, ціск з боку сьледзтва, нейкія няправільныя паводзіны з боку сваякоў Ірыны Халіп, усе яны павінны былі быць выслуханыя кваліфікацыйнай камісіяй, павінны быць выслуханы тлумачэньні адвакатаў. І, прынамсі, можна было б абысьціся нейкімі дысцыплінарнымі пакараньнямі, не зьвязанымі з пазбаўленьнем адвакацкай ліцэнзіі. Гэта, па-сутнасьці, адлучэньне ад прафэсіі. І з такім рашэньне міністэрства юстыцыі мы ня згодныя.

Соўсь: Куды можа ўладкавацца на працу адвакат, пазбаўлены ліцэнзіі?

Паганяйла: Практычна – гэта паход у нікуды. На дзяржаўную службу такога адваката ня возьмуць, бо гэта дыскрэдытацыйная падстава. У прыватныя структуры таксама – могуць запярэчыць органы выканаўчай улады. У праваабаронцаў валянтэрская праца, працаваць за плату ў грамадзкіх аб'яднаньнях практычна немагчыма.

Слухаць гутарку цалкам:

  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

XS
SM
MD
LG