Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сябры дэмакратычных арганізацый і партый з Баранавічаў абавязаліся апекавацца Віктарам Паўлавічам Статкевічам, бацькам экс-кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча.

Віктару Паўлавічу Статкевічу 84 гады. Мікалай Статкевіч даволі часта наведваўся да свайго бацькі ў Баранавічы і дапамагаў яму. Цяпер Віктар Паўлавіч застаўся без падтрымкі сына — Мікалай Статкевіч арыштаваны.

Віктар Сырыца, старшыня баранавіцкай філіі ТБМ імя Ф.Скарыны кажа, што цяпер абавязак жыхароў Баранавіч апекавацца гэтым чалавекам:

«Апекаваньне бацькам Мікалая Статкевіча стала ўжо ў пэўнай меры традыцыяй. Калі Мікалай быў на „хіміі“, то мы і тады падтрымлівалі зь ім цесную сувязь. Ну а цяпер гэта наш маральны абавязак падтрымаць Віктара Паўлавіча Статкевіча».

Бацька затрыманага палітыка добра ведае падзеі ў краіне і надзвычай перажывае за свайго сына, працягвае Віктар Сырыца:

«Ён плача. Ён шчыра шкадуе свайго сына. Цяжка перажываць разам зь ім гэта. Віктару Паўлавічу 84 гады. Але ён добра ведае, што адбываецца ў краіне. Ён слухае Радыё Свабода, чытае „Народную волю“, хоць ён на правае вока амаль нічога не бачыць. Асабліва ня любіць, каб там яму дапамагалі, кажа пастаянна, што я сам ўсё зраблю, усё сам куплю».
Ён плача. Ён шчыра шкадуе свайго сына. Цяжка перажываць разам зь ім гэта.


Ініцыятыва Віктара Сырыцы знайшла падтрымку ў Баранавічах. На Каляды рыхтуюць і падарункі, і дапамогу бацьку палітыка:

«Я ведаю, што на сядзібе БНФ рыхтуюць перадачу яму. На офісе Мілінкевіча таксамя робяць калядныя віншаваньні і падарункі, зацікаўленнасьць гэтай асобай выказала наша мясцовая газэта «Інтэкс-Прэс».

Сябра партыі БНФ з Баранавічаў Аляксандр Грыцавец кажа, што яго партыя далучыцца да падтрымкі бацькі Мікалая Статкевіча. Дапамога будзе аказвацца і тым жыхарам Баранавічаў, якіх затрымалі на Плошчы і якія цяпер адыбваюць пакараньне ў турмах на Акрэсьціна і ў Жодзіне:

«Мы абавязкова акажам не толькі маральную падтрымку, але і купім, што трэба. Будзем бачыць па сытуацыі. У нас паседжаньне будзе, падчас якога абмяркуем, якую дапамогу можам аказаць затрыманым на Плошчы. Будзем абаязкова глядзець за ўсімі і вырашаць, якім чынам зможам дапамагчы».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG