Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Статкевіч: "Прыходзяць людзі і дзякуюць за сына"


Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

Вынікам акцыі пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі сталіся масавыя затрыманьні, суды і арышты яе ўдзельнікаў. Адносна 17 чалавек распачатая крымінальная справа паводле артыкула "Масавыя беспарадкі". Сярод затрыманых, якіх трымаюць зараз у турме КДБ — былы кандыдат на прэзыдэнта Мікола Статкевіч. Ягоны бацька Віктар Паўлавіч Статкевіч гэтак выказваецца пра падзеі апошняга часу:

"Я і ведаў, што гэта будзе, што ў нас ніколі ніякіх выбараў не было і ня будзе. Што да ўлады дарвалася вось гэтая зграя… Ай, увогуле не хачу я пра гэта нічога казаць".

Карэспандэнтка: "Ці зьвязваліся з вамі нейкія дзяржаўныя службы і ці паведамлялі што-небудзь пра лёс Міколы?"

"Не, ніхто са мной ня зьвязваўся. Да мяне людзі прыходзяць, дзякуюць за сына і паведамляюць усё".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG