Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лёсы дзесяці кандыдатаў, што бралі ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах, складваюцца па-рознаму. “Свабода” сочыць за іх справамі і апэратыўна паведамляе пра ўсе зьмены ў іх сытуацыі.


Дзьмітры Вус


Затрыманы ў ноч пасьля выбараў. Выпушчаны з КДБ пасьля пакаяннага ліста з асуджэньнем дзеяньняў іншых кандыдатаў на Плошчы. Цяпер на свабодзе.


Рыгор Кастусёў


Затрыманы на Плошчы. Пасьля інтэрвію БТ з крытыкай дзеяньняў іншых кандыдатаў на Плошчы адпушчаны з КДБ. Пазьней заявіў, што ягоную пазыцыю сказілі праз мантаж. Цяпер на свабодзе. Удзельнічае ў кампаніі салідарнасьці з арыштаванымі.


Аляксандар Лукашэнка


ЦВК абвясьціла прэзыдэнтам. З пераабраньнем павіншавалі кіраўнікі Індыі, Казахстану, Вэнэсуэлы, Грузіі, Ірану, Таджыкістану, Туркмэністану, Азэрбайджану.


АляксЕЙ Міхалевіч


Затрыманы дома ў ноч пасьля выбараў. Знаходзіцца ў КДБ. Пагражае да 15 гадоў турмы, вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў.


Уладзімер Някляеў


Моцна зьбіты па дарозе на Плошчу. Скрадзены са шпіталя. Знаходзіцца ў КДБ. Пагражае да 15 гадоў турмы, вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў.

Яраслаў Раманчук


Зьнік у ноч выбараў. Раніцай агучыў заяву з асуджэньнем трох кандыдатаў за падзеі на Плошчы. Сустракаўся з Лукашэнкам. Цяпер на свабодзе.


Віталь Рымашэўскі


Зьбіты на Плошчы і затрыманы ў шпіталі. Знаходзіцца ў КДБ. Пагражае да 15 гадоў турмы, вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў.


Андрэй Саньнікаў


Зьбіты і затрыманы на Плошчы. Ён і жонка Ірына Халіп знаходзяцца ў КДБ. Пагражае да 15 гадоў турмы, вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў.


Мікола Статкевіч


Зьбіты і затрыманы на Плошчы. Знаходзіцца ў КДБ. Пагражае да 15 гадоў турмы, вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў. Трымае галадоўку.


Віктар Цярэшчанка


Пасьля выбараў выступаў у ЦВК з асуджэньнем дзеяньняў іншых кандыдатаў на Плошчы. Быў дапытаны ў КДБ. Цяпер на свабодзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG