Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У калядны вечар каля Акрэсьціна зноў затрыманьні


Як мінімум 3 чалавек затрымалі каля ізалятара на Акрэсьціна пасьля акцыі салідарнасьці зь вязьнямі, якую правялі болей за 20 актывістаў БХД у калядны вечар.



Затрыманьнямі кіраваў намесьнік начальніка ўпраўленьня грамадзкай бясьпекі менскай міліцыі Яўсееў.

Акцыя праходзіла мірна. Актывісты БХД сьпявалі пад сьценамі турмы калядныя песьні і паспрабавалі перадаць вязьням Бібліі, адмыслова сабраныя, каб падтрымаць арыштантаў Акрэсьціна. Супрацоўнікі Акрэсьціна Бібліі ў актывістаў БХД не прынялі, а спадар Яўсееў запатрабаваў, каб актывісты адышлі на 500 мэтраў ад ізалятара. Удзельнікі акцыі адышлі далей. Калі пасьля заканчэньня калядных сьпеваў яны сталі разыходзіцца, іх пачалі затрымліваць.

Паводле інфармцыі «Нашай нівы», сярод затрыманых — Міхась Мацкевіч і Вольга Дамарад.






Паводле сьведак, затрымліваюць хлопца, які ня браў удзел у акцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG