Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КХП-БНФ заклікае стварыць рух "За новыя выбары без Лукашэнкі"


Юры Беленькі

Юры Беленькі

18 сьнежня на пляцы каля Акадэміі навук сябры КХП-БНФ правялі сустрэчу выбарцаў. На ёй была агучана заява старшыні партыі Зянона Пазьняка.

У палітычнай заяве, якую прысутным зачытаў намесьнік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі, даецца ацэнка папярэдняму галасаваньню, якое адбывалася "пад прымусам і гвалтам". Выбары, якія адбываюцца з парушэньнямі "ня могуць быць прызнаныя за дэмакратычныя і нармальныя, а галасаваньне за сапраўднае". Пра гэта сябры КХП-БНФ паведамяць назіральнікам АБСЭ і міжнародным арганізацыям.

Паводле заявы, "лёс фальшывых выбараў рэжыму ( а па вялікаму кошту і лёс Бацькаўшчыны) апынуўся ў руках дзевяці спарынг-кандыдатаў, што фармальна супрацьставяцца Лукашэнку на фальшывых выбарах.Для перакульваньня ўсяго выбарчага фарсу дастаткова было , каб усе яны разам зьняліся з выбараў у знак пратэсту супраць прафанацыі папярэдняга галасаваньня і супраць незаконнага ўдзелу Лукашэнкі ў выбарах на чацьвёрты тэрмін. Падставы важкія. Магчымасьць унікальная, Пасьля гэтага магла стацца плошча герояў і плошча свабоды".

Прыняцьцё "вызначальнага рашэньня аб супольным выхадзе з выбарчай кампаніі" магчымае да 24 гадзін 18 сьнежня.

Зянон Пазьняк зьвярнуўся да дзевяці кандыдатаў на прэзыдэнта "зрабіць гэты супольны крок гонару".

"Пакіньце на ганебных выбарах аднаго Лукашэнку зь яго Ярмошынай і фальсыфікацыяй, і гісторыя Беларусі пойдзе іншай, лепшай дарогай", -гаворыцца ў заяве.

Таксама Пазьняк заклікаў выбаршчыкаў "ня ўдзельнічаць у фальшывым галасаваньні" і прапанаваў ужо цяпер стварыць рух "За новыя выбары без Лукашэнкі" і прыступіць да яго арганізацыі. Гэтую ідэю ўжо агучыў Ўладзімер Някляеў.

Юрась Беленькі адзначыў, што гэта заява ўзгоднена з Уладзімерам Някляевым.

Аднак Уладзімер Някляеў, які абяцаў прыехаць у 14 гадзін на сустрэчу, не прыехаў і спаслаўся на тое, што мае сустрэчу ў гэты час з прадстаўнікамі АБСЭ.

Юрась Беленькі заклікаў прысутных на плошчу 19 сьнежня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG