Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як паведаміў Яўген Анішчанка, прадстаўнік выбарчага штабу кандыдата, у аршанскіх крамах адмаўляюцца вешаць плякаты з выявай Віталя Рымашэўскага, нават нягледзячы на распараджэньне гарвыканкаму.

Яўген Анішчанка асабіста разносіў плякаты па тых установах, якія гарвыканкам абавязаў разьмясьціць агітацыйныя матэрыялы. У краме «Мяркам» па вуліцы Леніна павесіць плякат зь Віталём Рымашэўскім адмовіліся наадрэз, і спадару Анішчанку нават давялося паскардзіцца ў аддзел ідэалёгіі.

Загадчык аддзелу Ігар Шарай пагадзіўся, што адмова разьмясьціць плякат — незаконная. І прапанаваў актывісту насіць з сабою «Аршанскую газэту» зь пералікам месцаў, вызначаных для візуальных агітацыйных матэрыялаў.

Але гэта не дапамагае, кажа актывіст. Паводле ягоных словаў, у краме хлебакамбінату «Сонейка» і ў кнігарні «Родник» супрацоўнікі выявілі поўнае няведаньне выбарчага заканадаўства. Са словамі «А што, калі нам усе плякаты насіць будуць?» адміністрацыі крамаў узялі плякаты, але абяцалі «падумаць».

Яўген Анішчанка гаворыць, што будзе кантраляваць наяўнасьць плякатаў асабіста, і ў выпадку адсутнасьці — пісаць скаргі ў ЦВК.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG