Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папярэджаньне ЦВК Віталь Рымашэўскі назваў чаканым


Віталь Рымашэўскі
Віталь Рымашэўскі
Цэнтральная выбарчая камісія на чарговым паседжаньні вынесла папярэджаньне кандыдату ў прэзыдэнты Беларусі Віталю Рымашэўскаму. Падставай для гэтага стаўся ягоны заклік выбарцаў да сустрэчы на Кастрычніцкай плошчы Менску 24 лістапада, а таксама ўдзел у гэтай сустрэчы. Віталь Рымашэўскі заявіў «Свабодзе», што рашэньне ЦВК для яго было чаканым:

«Чаканае і найбольш верагоднае рашэньне. Я ведаю, што эўрапейскае грамадзтва і дыпляматычныя прадстаўнікі вельмі спакойна зрэагавалі на акцыю 24 лістапада і ня бачылі падставаў для зьняцьця кагосьці. А тое, што акцыя не была разагнаная, то за гэтым стаіць дамова з Эўразьвязам пра неразгон, у тым ліку 19 сьнежня, я ў гэтым перакананы.

Я настроены на змаганьне. І тое, што я казаў ва ўчорашнім тэлевыступе, то гэта мае думкі пра тое, што ёсьць два сцэнары: адзін Маскоўскі, а адзін — я б не сказаў, што ён цалкам эўрапейскі, але некаторыя палітыкі яго рыхтуюць. Абодва гэтыя сцэнары — яны для Беларусі кепскія і іх трэба ламаць. Зараз такая сытуацыя, што ад Лукашэнкі і сёньняшняга рэжыму мы можам дамагчыся рэальных зьменаў. Сёньня трэба змагацца — вось так».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG