Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Да выбараў — 40 дзён. Як вы ацэньваеце ход выбарчай кампаніі?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомелю.

Спадарыня: «Няма руху, няма. Мы ня бачым альтэрнатыўных кандыдатаў. Мы ня ведаем прозьвішчаў, ня ведаем гэтых людзей. Апрача аднаго прозьвішча, нічога ня бачна».

Спадар: «Я бачыў, што подпісы зьбіралі. Ніхто нікому не перашкаджаў. Усё нармальна было. Пакуль ніхто не выступае з прэтэндэнтаў. Ня чую іх і ня бачу».

Спадар: «Ня бачыў актыўнасьці ні з боку тых, каго выбіраем, ні з боку камісіяў. Не адчуў іх. Усё ўжо даўно вызначана, усё зразумела: Аляксандар Рыгоравіч і надалей будзе правіць».

Спадар: «Ня бачу ні выбарчых камісіяў, ні агітатараў. Толькі па радыё інфармацыя ідзе. Сёлета 11 кандыдатаў — такой свабоды яшчэ ніколі не было».

Спадарыня: «Нармальна ўсё. Ёсьць людзі, якія прапаноўваюць свае кандыдатуры. Так што ўсё вельмі дэмакратычна».

Спадар: «Як звычайна! Як было, так і будзе. Гэта заўсёды падман — гэта ня выбары».

Спадарыня: «Што мы бачым? Па тэлебачаньні інфармацыю! Але кожнага прэтэндэнта мы ня бачым».

Спадар: «Тэлебачаньне ў сваім рэпэртуары. Тэлебачаньне не зацікаўлена, каб рабіць рэкляму апанэнтам свайго заказчыка, менавіта прэзыдэнта і ўсёй ягонай канторы».

Спадар: «Ня бачу, хто зарэгістраваны, і хто пайшоў. Я ня бачу, хто й што прапаноўвае».

Спадар: «Я ня ў курсе, якая ідзе кампанія. Газэты мала чытаю. Тэлевізар яшчэ гляджу, і бачна, хто будзе прэзыдэнтам».

Спадарыня: «Пакуль ніяк. Пакуль нічога ня чутна й ня бачна. Камісіі нібыта лічаць галасы, якія яны назьбіралі па 100 тысячаў. Пакуль маўчаць, сказалі, што яшчэ трэба падлічыць».

Спадар: «Я ня ў курсе, як там усё робіцца. Падпісаўся за Някляева. Па тэлебачаньні ня ведаю, калі будуць выступаць прэтэндэнты. Хацелася б паслухаць іхнія выступы».

Спадар: «Мяне гэта кампанія не цікавіць з простай прычыны. Гэта ўсё — палітыканства. Ці будзе палёгка людзям? Ня будзе! Нашыя людзі — ім гэта ўсё да лямпачкі. Налі сто грамаў чалавеку, дай яму закусіць — і ўсё будзе добра».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG