Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Пра альтэрнатыўных палітыкаў ня ведаем…”


«Хто зь беларускіх палітыкаў, на вашу думку, можа скласьці канкурэнцыю Аляксандру Лукашэнку на гэтых выбарах?» Адказваюць мінакі Івацэвічаў.

Спадар: «Мы пакуль што яшчэ не чыталі пра альтэрнатыўных палітыкаў. Але не асабліва спадзяемся на гэтыя выбары. Мне падаецца, што і так ўсё вырашана».

Спадарыня: «На сёньняшні дзень я ня чула ні пра воднага кандыдата. Гэтыя выбары ўвогуле не падобныя да іншых. Часу адведзена настолькі мала, такога не было ніколі, каб за мінімальны тэрмін кандыдаты маглі прадставіць свае праграмы і стаць вядомымі».

Спадар: «А вы думаеце, што мы ведаем пра альтэрнатыўных кандыдатаў? Я ведаю толькі адзінага кандыдата — гэта дзейны кіраўнік краіны. Можа, бліжэй да выбараў даведаемся».

Спадар: «Я ня ведаю прозьвішчаў альтэрнатыўных кандыдатаў. Толькі Лукашэнку магу назваць. Хай ён і шмат гадоў кіруе, але адкуль пэўнасьць, што іншы будзе лепш?»

Спадар: «Не магу сказаць, бо ня ведаю».

Спадар: «Я не ведаю, хто выказаў пра свае прэзыдэнцкія амбіцыі. Не інфармаваны на гэты конт».

Спадарыня: «Я ня ведаю зусім. Мне падаецца, альтэрнатыўныя палітыкі не афішуюць пра сваё жаданьне ісьці на выбары. Вось пра Лукашэнку пастаянна чуваць. Учора, напрыклад, цэлы дзень яго па тэлебачаньні паказвалі. А іншых хіба паказваюць?»

Спадарыня: «Асабіста я выступаю за Лукашэнку».

Спадарыня: «Я нікога ня ведаю з палітыкаў, акрамя сучаснага кіраўніка краіны».

Спадар: «Мы наагул ня ведаем ніводнага прозьвішча альтэрнатыўнага кандыдата. Нам пра гэта нічога не вядома».
XS
SM
MD
LG