Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Трэба, каб выбары былі, як выбары, а не як заўсёды"


"Што трэба зрабіць, каб вынікі беларускіх прэзыдэнцкіх выбараў прызналі ў сьвеце?" Адказваюць мінакі Берасьця.

Спадар: "Адзінае, што сапраўды перашкаджае гэтым выбарам — гэта датэрміновае галасаваньне. Цяпер пра свае амбіцыі аб'явілі шмат прэтэндэнтаў. Мяркую, што выбары адбудуцца пры любым раскладзе. А пра прызнаньне даведаемся пазьней."

Спадар: "Каб вынікі былі прызнанымі міжнароднай супольнасьцю, неабходна, каб яны былі праведзены дэмакратычна."

Спадарыня: "Каб вынікі прызнаў увесь сьвет? Ня ведаю, што павінны зрабіць арганізатары. Складана сказаць."

Спадарыня: "А што ад нас залежыць? Нічога. Мне падаецца, што цяпер мы даволі някепска жывем, у тым ліку і пэнсіянэры."



Спадар: "Ды нічога ня трэба рабіць. Проста быць чэснымі і шчырымі. А з другога боку, калі паглядзець, то мы, простыя людзі, прымаем у гэтых выбарах невялікі ўдзел. Пра альтэрнатыўных кандыдатаў амаль нічога ня ведаем, ня бачым іх. Хіба ў такіх умовах павінны праходзіць выбары?"

Спадар: "Мне падаецца, што сёньня практычна немагчыма казаць пра тое, што выбары будуць прызнаныя міжнароднай супольнасьцю. А што зрабіць павінны арганізатары выбараў, то таксама цяжка сказаць. Не жадаю сябе ставіць на іх месца."

Спадар: " Трэба, каб былі выбары, як выбары. А калі іх ня будзе, то і ня будуць прызнаныя. Нельга, каб ізноў было, як заўсёды."
XS
SM
MD
LG