Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анішчанка абвінаваціў Беларусь у рээкспарце “хляраванай” кураціны з ЗША


Генадзь Анішчанка

Генадзь Анішчанка

Амэрыканская кураціна, апрацаваная хлёрам, надалей паступае ў Расею праз краіны Мытнага саюзу пад выглядам прадукцыі гэтых дзяржаў, паведаміў галоўны санітарны лекар Расеі Генадзь Анішчанка, перадае РІА «Новости».

«Хацелася б адзначыць інфармацыю, якая нас насьцярожвае і якую мы атрымалі з дасьведчаных крыніцаў, пра тое, што робяцца захады, каб праз трэція краіны завезьці да нас кураціну амэрыканскіх вытворцаў, апрацаваную хлёрам, перапакаваную пад вытворцаў трэціх краінаў», — сказаў Анішчанка, дадаўшы, што тыя «значныя прынцыповыя паслабленьні, якія мы маем у межах Мытнага саюзу, палягчаюць магчымасьці такога завозу ў нашу краіну».

Анішчанка не ўдакладніў, пра якую краіну Мытнага саюзу ідзе гаворка, што дазваляе падазраваць Беларусь і Казахстан адначасова.
XS
SM
MD
LG