Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскія гарадзкія ўлады ў сувязі з анамальнай сьпёкай прынялі рашэньне зьмяніць графік гарэньня Вечнага агню ў мэмарыяльных комплексах.

"У мэтах пажарнай бясьпекі ва ўмовах анамальнай сьпёкі прынятае рашэньне часова адключаць Вечны агонь. У Гомелі ў апошнія дні — 36—40 градусаў", — паведамілі Інтэрфаксу ва ўпраўленьні жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Гомельскага гарвыканкаму.

"Полымя на мэмарыяльных комплексах ня будзе гарэць з панядзелка па чацьвер, а будзе гарэць па пятніцах, суботах і нядзелях з 11:00 да 16:00", — паведамілі ва ўпраўленьні. У Брэсцкай крэпасьці і ў Менску Вечны агонь каля помнікаў падчас сьпёкі адключаць не зьбіраюцца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG