Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АГП: “Кампрамісу з уладай па зьніклых апазыцыянэрах быць ня можа”


Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Як паведамляе сайт Аб’яднанай грамадзянскай партыі, сёньня ў інтэрвію радыёстанцыі Бі-бі-сі лідэр партыі Анатоль Лябедзька заявіў, што тэма скрадзеных і забітых апанэнтаў беларускага рэжыму — бадай, адзінае пытаньне, па якім ня можа быць кампрамісу зь беларускімі ўладамі:

«І да таго часу, пакуль тыя, хто замаўляў гэтыя злачынствы, арганізоўваў і выконваў іх, не панесьлі пакараньне, гэтая тэма заўсёды будзе актуальная».

Тлумачачы, чаму падчас выбарчых кампаній пытаньне палітычных зьнікненьняў набывае дадатковую цікавасьць, спадар Лябедзька паведаміў: «Любая выбарчая кампанія — гэта дадатковыя мажлівасьці інфармаваньня насельніцтва. Таму лягічна, што ў гэты час тэма атрымлівае найбольшы розгалас. І гэта важна, бо далёка ня ўсе грамадзяне Беларусі ведаюць пра тое, што было зьдзейсьнена ў Беларусі».

Гаворачы пра пэрспэктыву разгляду гэтага пытаньня ў Радзе Бясьпекі ААН, Анатоль Лябедзька адзначыў, што «будзе пэўнай перамогай, калі пытаньне будзе пастаўлена ў парадак дня. Хоць прыняцьця нейкіх пазытыўных рашэньняў складана чакаць, паколькі сёньня Кітай ува многім выконвае нядаўнюю функцыю Расейскай Фэдэрацыі — адваката Лукашэнкі ў міжнародных структурах».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG