Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: “Дзьве галоўныя праблемы ў выпускніка — праца й жытло”


«Зь якой галоўнай праблемай сутыкаюцца выпускнікі беларускіх ВНУ?» На гэтае пытаньне адказваюць выпускнікі вышэйшых навучальных установаў Гомелю.

Спадарыня: «Працаўладкаваньне! Скончаць унівэрсытэт, а ўладкавацца на працу цяжка — няма месцаў. Хто бясплатна навучаўся, таго ў вёску накіроўваюць, а хто на платным — там ужо праз знаёмствы».

Спадар: «Найперш — фінансавая. Пасьля ўнівэрсытэту я быў разьмеркаваны ў Жлобін. Там мне не далі жытла. Я жыў у гатэлі, плаціў 21 тысячу рублёў за дзень. У маладых спэцыялістаў наагул маленькія заробкі. Не хапае штуршка, каб пачаць жыць самастойна».

Спадарыня: «Калі выпускніка разьмеркавалі, гэтае разьмеркаваньне як мага далей, у сельскую мясцовасьць. Вось гэта й праблема».

Спадар: «Галоўнае — нельга звольніцца з працы да заканчэньня 2-гадовага пэрыяду».

Спадар: «Самае галоўнае — ня толькі добра, а проста працаўладкавацца. Я вучыўся на бескаштоўнай аснове. Гэта мой родны горад, і я жыў з бацькамі. А так для моладзі, выпускнікоў пытаньне жытла вельмі істотнае. Каб атрымаць нейкае жытло, трэба браць крэдыт і трэба шмат часу на пабудову кватэры».

Спадарыня: «Я разьмеркавалася ў Менск, атрымала добрую працу, але жытла няма. Скончыла ўнівэрсытэт транспарту. Даводзіцца здымаць кватэру. Я атрымліваю заробак у межах 700 тысяч, а 300 тысяч ідзе на аплату кватэры».

Спадар: «На працу не бяруць маладых — патрабуюць стаж. Альбо каб знаёмы хтосьці замовіў слова. А так — не, складана».
Я не адбіваўся ад разьмеркаваньня. Атрымаў на заводзе імя Кірава два гады добрага досьведу, але, праўда, малааплачанага.


Спадар: «Разьмеркаваньне — яно ёсьць, але заробкі пакідаюць жадаць лепшага. Калі заробкі крыху большыя, то гэта трэба ехаць кудысьці далей ад роднага гораду. А калі ў родным горадзе, то заробак значна меншы. Я не адбіваўся ад разьмеркаваньня. Атрымаў на заводзе імя Кірава два гады добрага досьведу, але, праўда, малааплачанага».

Спадарыня: «Галоўнае ўсё — і працаўладкаваньне, і, натуральна, жытло. Яго трэба купляць. Бывае, бацькі разьменьваюць сваю кватэру. А самой купіць кватэру цяжка й складана».

Спадар: «Кватэрнае пытаньне! Свае сілы фінансавыя нават ня можаш разьлічыць — выцягнеш яго ці не?»

Спадарыня: «Дзьве галоўныя праблемы ў выпускніка — знайсьці працу й жытло. Я думаю, патрэбна дзяржаўная праграма дзеля таго, каб падтрымліваць маладых спэцыялістаў».
XS
SM
MD
LG