Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Сьпёка страшэнная, а ў нас нават вэнтылятар купіць немагчыма"


Ці гатовая Беларусь да сьпёкі? Апытаньне на вуліцах Горадні.

Спадар: "Не, не гатовая, нават квасу ў крамах няма, толькі піва. У цэнтры гораду толькі піва прадаецца, а людзей шмат, дзеці хочуць піць. Кандыцыянэраў нідзе няма, нават вады і тое нідзе не нап’есься. Прыдзі дзе ў рэстаран ці аптэку і папрасі шкляначку вады, дык на цябе паглядзяць, як на дзіва…"
Кандыцыянэраў нідзе няма, нават вады і тое нідзе не нап’есься.


Спадар: "У нас праблема, як заўсёды: хочаш папіць квасу — няма. Ёсьць квас — няма шклянак. А ў крамах, дык наагул і казаць не хачу…"

Спадарыня: "Напэўна, гатовыя. Пунктаў шмат, дзе можна пасядзець і папіць ахалоджаныя напоі. Вядома, ня ў кожнага на працы ёсьць кандыцыянэры, але ўсё зроблена дзеля таго, каб людзі не перагрэліся".

Спадарыня: "Вельмі цяжка сьпёку перажыць. Калі ў крамах яшчэ дзе-нідзе кандыцыянэры ёсьць, то ў кватэру паставіць немагчыма, бо іх няма ў продажы, а займаецца іх усталяваньнем нейкая адна фірма. Ваду ў краме толькі можна купіць, а адкрытых кавярняў на паветры мала. Ня дай Бог, пачнуцца пажары. Калі Беларусь пачне гарэць, як Расея, то будзе наагул катастрофа…"

Дзяўчына: "Можна перажыць. Хапае ў нас месца, дзе пасядзець і папіць кваску, дый кандыцыянэры таксама паўсюль ёсьць".

Ейная сяброўка: "Не зусім Беларусь гатовая да сьпёкі. У нас паветра вільготнае, шмат хто зь людзей цяжка гэта пераносіць, а помачы ніякай…"
Кандыцыянэрамі не забясьпечаны ні дамы, ні працоўныя месцы.


Спадарыня: "Не гатовыя мы. Нават месцаў, дзе ў цяньку пасядзець, нестае. На Юбілейнае возера толькі адзін маршрут аўтобуса — не даехаць".

Спадарыня: "Кандыцыянэрамі не забясьпечаны ні дамы, ні працоўныя месцы. Хацелі купіць вэнтылятар, дык аббегалі ўсе крамы, а іх і знаку няма. Ні гандаль не гатовы, ні прамысловасьць. А пра кандыцыянэры дык наагул размовы няма — іх на ўвесь горад толькі адна нейкая фірма ўсталёўвае".
XS
SM
MD
LG