Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўцы віншуюць Абаму з днём народзінаў


Сёньня — дзень народзінаў прэзыдэнта ЗША Абамы. Што б вы яму пажадалі? Адказвалі жыхары Магілёва.

Спадар: "Каб нашыя краіны сябравалі. Каб ён там меней прымаў рашэньняў, якія ўскладняюць нашыя адносіны. Большага супрацоўніцтва й меней бар’ераў між нашымі краінамі".

Спадар: "Розуму. Каб ён знаходзіў балянс між палітыкай унутранай ды зьнешняй. Адказнасьць на ім вялікая. Амэрыканская палітыка робіцца не адным прэзыдэнтам. Там ёсьць сілы, якія прэзыдэнта будуць вымушаць рабіць тое, што ім трэба".

Спадар: "Каб ён разьвіваў тыя тэндэнцыі, якія былі ў папярэдніх прэзыдэнтаў з гледзішча стаўленьня да сытуацыі ў Беларусі. Нашыя продкі, эміграцыя, зрабілі ўнёсак у разьвіцьцё Амэрыкі й у разьвіцьцё яе дэмакратычных інстытутаў. Цяпер мы чакаем таго ж ад прэзыдэнта Абамы".
Каб нашыя краіны сябравалі. Каб ён там меней прымаў рашэньняў, якія ўскладняюць нашыя адносіны


Спадарыня: "Добрага здароўя, посьпехаў. Нейкай добрай палітыкі для нашых краінаў, каб людзям жылося лепей".

Юнак: "Цьвёрдых рашэньняў. Быць упэўненым у сабе, у сваёй палітыцы. Вучыцца на памылках сваіх папярэднікаў. Ісьці дакладна да вызначанай мэты, трымацца вызначанай стратэгіі адносна барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам".

Спадар: "Большай самастойнасьці, бо, як я разумею, сьвіта рабіць караля. А ягоная сьвіта троху ня той ухіл бярэ. Дык ён жа яшчэ малады. У яго ўсё яшчэ наперадзе. Каб ён яшчэ быў самадастатковым".

Спадар: "Каб ён кіраваў краінай так, як таго хацелі б ягоныя выбарцы, бо самае галоўная — гэта ўнутраная палітыка. Ну, і зьнешняя — каб меней войнаў было. Каб думаў, як з Аўганістанам разабрацца, з Іракам. Раз вырашылі ваяваць, дык трэба да канца даводзіць гэтую палітыку".

Спадарыня: "Каб яго ўсе слухаліся. Каб у яго было ўсё добра і ў ягонай краіне. Хацела б, каб мы былі салідарнымі ў барацьбе з тэрарызмам. Хацелася б, каб у нас і ў іх гэтага не было б".

Спадар: "Рацыянальнасьці ў рашэньнях. То бок рашэньні павінны разглядацца больш дбайна, прымацца з большай увагай. Так больш няма чаго пажадаць. Там жа пакуль усё ёсьць. Пакуль".

Спадарыня: "Я лічу, што любому чалавеку, галоўнае, трэба пажадаць, каб ён быў здаровы й Богам абаронены".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG