Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Пры Лукашэнку Беларусь ніколі ня зможа ўступіць у Эўразьвяз”


«Калі й пры якіх умовах Беларусь далучыцца да Эўразьвязу?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомелю.

Спадарыня: «Пакуль наша эканоміка не атрымае такое разьвіцьцё, як гэта разумее Нямеччына, мы туды не патрапім. Нямеччына ўжо гаварыла пра Грэцыю: калі яе эканоміка не спраўляецца, то зь якой прычыны яна ўступала ў Эўразьвяз?»

Спадар: «Гэта яшчэ пакуль фантазія — пры цяперашнім рэжыме. Папярэдняя ўмова — зьмена рэжыму цалкам. Патрэбна паступовая зьмена адукацыі насельніцтва, мас-мэдыяў, усяго інфармацыйнага блёку. Гэта зьмена мэнтальнасьці людзей, умацаваньне эканамічных, культурных сувязяў з Эўропай, з эўрапейскімі краінамі».

Спадар: «У нас, у Беларусі, няма ўмоваў, каб зараз уступіць у Эўразьвяз. Каб краіна ўступіла туды, трэба не „падымаць“ калгасы, а будаваць сучасныя заводы, каб людзі працавалі. І яны самі сабе знойдуць жытло і ўсё астатняе. І каб заробкі былі нармальныя. Тады й можна будзе ўступаць».

Спадар: «На ільготах якіх-кольвечы. Калі пастаўкі нейкіх рэсурсаў будуць на ільготных умовах, тады, можа, і ўступім».

Спадар: «Ня ведаю, я пра гэта й ня думаў. А нам патрэбны гэты Эўразьвяз? З Расеяй, Украінай, па-мойму, лепей».

Спадар: «Трэба, каб эканоміка падымалася. Цэлая чарада, тры ці чатыры краіны, стаяць у кандыдатах. Мы яшчэ нават не кандыдаты, і калі імі станем, невядома».

Спадар: «Беларусь можа даволі хутка ўступіць у Эўразьвяз, але дзеля гэтага патрэбна правесьці дэмакратычныя пераўтварэньні. І неабходна, каб эканоміка адпавядала тым патрабаваньням, якія існуюць у гэтай зоне».

Спадарыня: «Калі зьменіцца ў нас прэзыдэнт, тады, можа, што-кольвечы й будзе. Зараз пра Эўразьвяз можна й ня думаць».

Спадар: «Сумняваюся, каб Беларусь наагул уступіла».

Спадарыня: «Невядома, якія яшчэ нам высунуць умовы і якія зь іх мы зможам выканаць».

Спадар: «Першая ўмова — павінен сысьці Лукашэнка. Пры Лукашэнку Беларусь ніколі ня зможа ўступіць у Эўразьвяз. Трэба, каб улада выбіралася, функцыянавала мясцовае самакіраваньне. Не раней, чым гадоў празь дзесяць гэта стане магчымым».

Спадар: «Чорт яго ведае! У мяне такое ўражаньне, што ў Эўразьвяз яна ўступіць толькі тады, калі пачнуцца пераўтварэньні ў эканоміцы. Ну, і калі будзе крыху больш вольнай прэса».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG