Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Фюле: Выбары — дэмакратычная пячатка на міжнародным пашпарце краіны


Штэфан Фюле

Штэфан Фюле

Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі павінны быць праведзеныя з поўным захаваньнем дэмакратычных стандартаў. І ад захаваньня гэтых нормаў будуць шмат у чым залежаць далейшыя стасункі Беларусі і Эўразьвязу.

Пра гэта заявіў у Менску эўракамісар у справе пашырэньня Эўразьвязу і палітыкі добрасуседзтва Штэфан Фюле, перадае Інтэрфакс.

«Выбары зьяўляюцца своеасаблівай дэмакратычнай пячаткай на міжнародным пашпарце краіны. Беларусі патрэбна гэтая пячатка, каб паказаць гатоўнасьць да супрацоўніцтва з ЭЗ», — заявіў Фюле.

Фюле дадаў, што Эўразьвяз, вызначаючыся ў сваіх намерах па далейшым супрацоўніцтве зь Беларусьсю, будзе, апроч гэтага, весьці маніторынг па такіх пытаньнях, як «палітвязьні, свабода сходаў і прэсы, сьмяротнае пакараньне і рэалізацыя рэкамэндацый Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ. Прагрэсам на шляху да дэмакратыі будзе зьмена стану рэчаў па ўсіх гэтых ключавых пазыцыях», — адзначыў эўракамісар.

Спадар Фюле заўважыў, што падчас візыту ў Менск «пытаньне палітвязьняў» падымалася некалькі разоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG