Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вязень Андрэй Бандарэнка спыніў галадоўку


Андрэй Бандарэнка
Андрэй Бандарэнка
Пра гэта «Свабодзе» паведаміў адвакат Зьміцер Лаеўскі, які бачыўся з Андрэем Бандарэнкам 6 ліпеня ў Бабруйскай калёніі.

«Ён сказаў, што часова прыпыніць галадоўку ад сёньня, 7 ліпеня. Збольшага гэта зьвязана са станам здароўя і з тым, што нашы скаргі прынятыя і зараз трэба чакаць іх вырашэньня. Андрэй яшчэ раз падкрэсьліў, што ў яго няма прэтэнзіяў да адміністрацыі калёніі, а гэта была галадоўка пратэсту супроць асуджэньня, якое ён лічыць незаконным. Мой падабаронны папярэдзіў, што адновіць галадоўку, калі яго не апраўдаюць», — паведаміў адвакат Лаеўскі.

Андрэй Бандарэнка галадаваў з 15 чэрвеня і за гэты час схуднеў больш як на 7 кіляграмаў. У лютым прадпрымальніка, сябра АГП Бандарэнку Першамайскі суд Менску асудзіў на 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці паводле абвінавачаньня ў крадзяжы грошай шляхам махлярства. Андрэй Бандарэнка віны не прызнае і кажа пра помсту за свой удзел у парлямэнцкіх выбарах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG