Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура зацікавілася няплатнікамі за жыльлё


Генэральная пракуратура лічыць, што праблема неплацяжоў за карыстаньне жылым памяшканьнем і камунальныя паслугі ня страціла сваёй актуальнасьці.

На 1 чэрвеня сума запазычанасьці насельніцтва па аплаце жыльлёва-камунальных паслуг па 207 тысячах асабовых рахункаў (7,3% ад агульнай колькасьці рахункаў) склала 40,1 мільярда рублёў.

Спробы спагнаць запазычанасьць праз суд не далі плёну. Большасьць грамадзянаў, якія ня плацяць па рахунках, ня маюць працы.

Паводле пракуратуры самая эфэктыўная мера — гэта высяленьне. Суды спынялі працэдуру высяленьня пасьля таго, як грамадзяне хаця б часткова кампэнсавалі страты.

Ад 1 студзеня да 1 чэрвеня ў суды былі накіраваныя 396 спраў аб высяленьні. Запазычанасьць склала 25,4 мільярда рублёў.

Пракуратура канстатуе, што часам судовыя рашэньні стрымлівала адсутнасьць вольных памяшканьняў для перасяленьня людзей.
XS
SM
MD
LG