Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рашэньне аб падвышэньні тарыфаў на камунальныя паслугі будзе пацьверджана абгрунтаванымі разьлікамі. Аднак, па словах намесьніка міністра жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Сяргея Сушко, пакуль невядома, калі гэтая непапулярная мера будзе рэалізаваная.

Прынамсі да канца году будзе прынятае рашэньне — падвышаць расцэнкі альбо не. Хуткаму рашэньню перашкаджае той фактар, што можа рэзка вырасьці колькасьць тых, хто фізычна ня здолее плаціць па новых тарыфах — пратэрмінаваная запазычанасьць ужо набліжаецца да 40 мільярдаў рублёў.

Між тым, паводле чыноўніка, цяпер паказьнік кампэнсацыі камунальных выдаткаў складае ўсяго 30%. Ведамства хацела б давесьці гэты ўзровень хоць бы да паловы, а ў пэрспэктыве перакласьці на ўласьнікаў нерухомасьці і значна большую частку расходаў на аплату паслугаў жыльлёва-камунальнага комплексу.

Плата за стандартную аднапакаёвую кватэру агульнай плошчай 32 квадратныя мэтры ў ацяпляльны сэзон ўжо перавышае 100 тысяч рублёў, за двухпакаёвую ў межах 50 квадратных мэтраў — блізу 160 тысяч рублёў, за трохпакаёўку плошчай 70 квадратных мэтраў — больш за 220 тысяч. І гэтыя лічбы, мяркуючы па ўрадавых ініцыятывах, зусім не канчатковыя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG