Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фотарэпартаж: Наваградзкі сярэднявечны фэст


Намётавае мястэчка на Замкавай гары ў Наваградку

Намётавае мястэчка на Замкавай гары ў Наваградку

Пяты фэст сярэднявечнай культуры “Наваградзкі замак 2010” сёлета быў прысьвечаны 600 - годзьдзю сьвяткаваньня Грунвальдзкай бітвы. Упершыню аматары рыцарскіх турніраў павінны будуць набываць квіткі.

Галоўнымі дзеючымі асобамі ў Наваградку ў гэтыя дні былі рыцары. У імпрэзах бралі ўдзел прадстаўнікі больш чым 20 клюбаў вайскова-гістарычнай рэканструкцыі зь Беларусі, Украіны, Літвы, Расеі, Чэхіі і Польшчы. Упершыню, каб убачыць рыцарскія баі, гледачам давялося набываць квіткі. Кошт квітка для дарослых – 10 тысяч рублёў, для дзяцей – 5 тысяч рублёў.

Згодна з афіцыйнай інфармацыяй на правядзеньне сьвята патрабуецца 250 мільёнаў рублёў, а ўлады змаглі выдзеліць толькі 160 мільёнаў бюджэтных сродкаў.

Міністар культуры Павал Латушка назірае за рыцарскімі двубоем

Рыцар Вялікага княства перамог суперніка і здымае зь яго стужку, каб падарыць каханай

Кожны жадаючы за грошы мог апынуцца ў клетцы ката

Рыцары конна на рысталішчы
Перад двубоем каханая завязвае стужку рыцару, якую зь яго здымуць, калі яго перамогуць

Двубой у самым разгары, пакуль нароўных…

Перамога дасталася мацнейшаму

Кожны жадаючы мог пастраляць з лука

Сярэнявечная валынка і бубны побач з помнікам Міцкевічу. Музыкі з Горадні

Рыцар пасьля пераможнага паядынку дорыць стужку каханай паненцы

Двубой на рысталішчы

Сярэднявечныя танцы ў 21-м стагодзьдзі
XS
SM
MD
LG