Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З аўторка па чацьвер адбылося падзеньне акцыяў "Газпрому" на фондавых біржах. Некаторыя камэнтатары пасьпяшаліся сьпісаць гэта на беларуска-расейскую "газавую вайну", разглядаючы такое наступства спрэчкі, як козыр для афіцыйнага Менску.



падзеньне акцыяў "Газпрому" ня мае да "газавай вайны" дачыненьня

Між тым прычыны і наступствы гэтага падзеньня ня толькі маюць мала агульнага зь беларуска-расейскімі непаразуменьнямі, але ўскосным чынам, наадварот, забралі ў Менска апошні козыр у гэтым канфлікце.

Ад пачатку газавай вайны акцыі "Газпрому" расьлі


Падзеньне цэнаў на акцыі "Газпрому" насамрэч супала з апошнімі днямі беларуска-расейскай "Газавай вайны", але спалучаць гэтыя дзьве падзеі было б пасьпешліва.

Канфлікт зь Беларусьсю можа мець уплыў на акцыі Газпрому, калі кампанія будзе вымушана пусьціць газ у
да аўторка каштоўныя паперы "Газпрому" расьлі
абыход Беларусі. Тады падвысяцца цэны на транзыт – вось і ўвесь чыньнік. Гэта можна ацаніць і па тым, што да аўторка каштоўныя паперы расейскага газавага канцэрну стабільна расьлі.


Сапраўдныя прычыны падзеньня

Насамрэч падзеньне зьвязана з трыма расейскімі і глябальнымі падзеямі: замарожваньнем ўнутрырасейскіх цэнаў на газ, зьніжэньнем прагнозу эўрапейскага попыту на паліва і рэзкім падзеньнем сусьветных біржаў.

Аўторак
То-бок сьпярша, Крэмль абвясьціў, што графік пераходу на роўнадаходнасьць унутрырасейскіх цэнаў на газ з экспартнымі – запавольваецца. Замест плянаванага здаражэньня на 30%, расейскія спажыўцы заплацяць сёлета за паліва толькі на 15% болей. Ня выключана, што расейскі ўрад увогуле замарозіць цэны на гэты год.
Даходы "Газпрому" на расейскім рынку зьменшацца на 10%

А гэта азначае што даходы "Газпрому" на ўнутраным рынку будуць прынамсі на 10% ніжэйшыя, чым плянавалася.

Серада
Затым па каштоўных паперах канцэрну быў нанесены яшчэ мацнейшы ўдар. "Газпром" скарэктаваў свой прагноз продажаў у ЭЗ з папраўкай на эўрапейскі крызіс. Плянаваныя аб'ёмы паставак цяпер ацэньваюцца не ў 165 мільярдаў кубамэтраў – а ў 145, прычым па сярэдняй цане 308 даляраў за тысячу кубамэтраў, замест раней прагназаваных 326.

А гэта — наўпроставая страта 9 мільярдаў даляраў.
Дынаміка акцыяў "Газпрому"

Чацьвер
І нарэшце ў чацьвер пачалося падзеньне біржавых індэксаў па ўсім сьвеце, з прычыны нэгатыўнай справаздачы аб амэрыканскай эканоміцы. Нафтагазавая галіна ўвайшла ў тройку лідэраў па глыбіні абвалу.
Эўрапейцы недаплацяць "Газпрому" больш за 9 мільярдаў даляраў

"Газпром", між іншым, на гэтым фоне глядзіцца зусім нядрэнна. Акцыі кампаніі таньнелі ў сярэднім па 1-2% штодзень (значна меней за сярэдні паказьнік па індустрыі) і засталіся ў сьпісе "Прывабныя".


Адчуць розьніцу

Вяртаючыся да транзытных канфліктаў - у часе леташняй спрэчкі з Украінай, калі пад пагрозай было 75% паставак у Эўропу, а не 5%, як у нашым выпадку – падзеньне складала і па 7%, і па 9% на дзень. Некаторыя рэйтынгавыя агенцтвы тады наагул выключылі каштоўныя паперы "Газпрому" зь 1-й катэгорыі.


Беларуская карта – дабітая

Што да Беларусі, то прагназаванае зьніжэньне эўрапейскага попыту выбівае ў яе, бадай, апошнюю магчымасьць шантажу суседа па газавым пытаньні.
Беларусь губляе апошнюю магчымасьць газавага шантажу
З-за таго, што канфлікт здарыўся летам, пагрозы Аляксандра Лукашэнкі перакрыць вэнтыль мала каго маглі напалохаць. Спажываньне паліва ў гэтую пару вельмі нізкае і Кіеў з гатоўнасьцю даставіў бы эўрапейскім спажыўцам тое, што яны б недаатрымалі зь Беларусі.

Але зімой Менск гіпатэтычна мог паспрабаваць узяць рэванш, ізноў узьняўшы пытаньне калі не аб цане на газ, то па коштах транзыту. Нягледзячы на геаграфічную магчымасьць кампэнсаваць спыненьне паставак празь Беларусь, Украіна не змагла б прапанаваць свае паслугі з-за загружанасьці ўласных трубаправодаў. Зьніжэньне эўрапейскага попыту да 145 мільярдаў кубамэтраў упісвае яго акурат у межы магутнасьці ўкраінскай газатранспартнай сыстэмы.
XS
SM
MD
LG